Фестываль чытачоў "Мова родная мая!"
22.01.2024 Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага з 2000 года з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
У нашым дзіцячым садку прайшоў фестываль "Мова родная мая!".
У кожнага народа ёсць свая мова.
Ведаць родную мову, размаўляць на ёй павінен кожны чалавек.
Наша родная мова – беларуская!
Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ільецца – гучыць!